Хрыстос Васкрос!


Вялік, сьвяты нам дзень настаў:
У славе з гробу зазіяў -
Хрыстос васкрос - нам даў жыцьцё,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Як Сам прад сьмерцяй Ён сказаў,
На трэйці дзень з умерлых ўстаў -
Нам больш ня трэ' у жальбе ліць сьлёз,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Сыботня поўнач як прайшла,
Зара нядзелі чуць ўзыйшла
I ўраз пусты назьдзіў стаў гроб,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Жанкі да гробу зраньня йшлі
I міра цэннае нясьлі,
Ажно відзён здалёк ім хтось,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Як сонца ясны меў ён лік,
Пасланьнік Божы быў да іх -
Ангял там быў ў сьвятле зь нябёс,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Жанкам той ангял наказаў:
"Хрыстос васкрос, з умерлых ўстаў,
Вам не знайсьці ўжо тут Яго,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Ідзеце, дайце знаць аб тым
Ягоным вучням вы усім -
Жывы устаў узноў Хрыстос,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Ў царквах сьпявайце ды ў дамох -
Жыцьцё нам ёсьць на небясох,
Хрыстос зьвярнуў бо сьмерць ужо,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!"

Хрыстос устаўшы з умерлых сьмерцяю сьмерць зьвярнуў
і тым, што ў магілах, жыцьцё Ён вярнуў.

БЕЛ     ENG