МАЛIТВА ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
Бяз краю Maгyтны й бязьмежна Мiласьцiвы Божа, што з Твае найвышэйшае
Мудрасьцi стварыў Белаpycкi Народ i, абдарыўшы яго мiлагучнаю моваю ды
ўшчадрыўшы гожым i багатым краям, нас зь яго на сьвет пусьцiў, не пакiнь
нас без накiраваньня на да-годныя Табе шляхi ды без Твае Ласкi й Апекi.
Не дазволь лiхiм сiлам адвярнуць нас ад любасьцi да Цябе й да блiзкiх,
ды ад удзячнасьцi за усё дабро, што Ты нам даў.
Навучы нас пашыраць любасьць i згоду памiж людзьмi, каб спынiлiся й
загаiлiся крыўды, ды дай розум памнажаць духовыя й матэрыяльныя
багацьцi, што Ты даў на карысьць yciм ды Табе на славу й пахвалу.
А найбольш паспрыяй ды памажы нам Шчодры Створча не адрачыся ад любасьцi
да Беларускага Народу, сьпеўнай мовай якога мы навучылiся пазнаваць i
хвалiць Цябе, ды не дазволь забыцца шанаваць красу роднага краю, што
гледзячы на яе, мы век дзівуемся з Твае Велiчы.
Дай нам мудрасьць, навагу й вытрываласьць здабыць нашаму Беларускаму
Народу дзяржаўную незалежнасьць, якую Ты роўна ўciм народам наканаваў
ды, асягнуўшы гэтую мэту, зрабiць яе зарукай справядлiвасьцi, роўнасьцi
перад правам i аднолькавае магчымасьці на шчасьце для кожнага
грамадзяніна.
Настаў нас, як памагчы нашым братам, што забылiся на любасьць да Цябе й
адраклiся ад усяго род-нага, узноў вяpнyццa да Цябе й адчуць умiлаваньне
да Народу й Краю, зь якiх нарадзiлiся, ды стаць разам з намі да працы за
лепшую долю.
Зьмянi ў прыяньне ненавiсьць нашых ворагаў, а над тымi, што ня схочуць
скарыцца Тваёй Волi, дай нашай справядлiвай Справе перамогу ды ўстанаві
мip i дабрабыт на нашай зямлi й на ўciм сьвеце.
Ды завяршы, Божа, Тваю бязьмежную Мiласьцiвасьць Ласкай нам узнавiць на
нашай Бацькаўшчыне родную Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву,
у якой Беларускi Народ будзе ў роднай мове пазнаваць Твае Наказы,
дзякаваць за Твае дабрадзействы ды ўздымаць з пакаленьня ў пакаленьне
хвалу Айцу, i Сыну, ды Сьвятому Духу.
Aмінь.
ШТОДЗЕННЬІЯ МАЛІТВЬІ
У Ймя Айца, і Сына, і Сьвятога духа, цяпер і ўпрьйсьць, ды на Ўвесь час.
Амінь.
Божа, будзь міласьцівы мне грэшнаму. Госпаду Ісусе Хрысьце, Божы Сыну,
праз малітвы Твае Найчыстае Маці й усіх сьвятых зьмілуй нас. Амінь.
Слава Табе наш Божа, слава Табе.
Уладару, што ў небе, Суцешніча, Духу Праўды, Ты, што скрозь бытны й усе
поўніш, Багацьце дабра ды Даўча жыцьцця, прыйдзі й усяліся ў нас, і
ачысьць нас ад усялякага блага ды збаў, Ласкаў, нашыя душы. Сьвяты Божа,
Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зьмілуй нас (тройчы й тры паклоны).
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўпрыйсьце, ды на ўвесь час.
Амінь.
Найсьвятая Тройца, зьмілуй нас, Госпаду, ачысьць нашыя грахі, Уладару,
даруй нашыя няпраўнасьці, Сьвяты, наведай ды аздараві нашыя немачы,
дзеля Твайго Ймя. Зьмілуй, Госпаду (тройчы).
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўпрыйсьць, ды на ўвесь час.
Амінь.
Войча нащ Той, што на небе Ты бытны, будзь Тваё ўсьвячанае Ймя. Тваё
Гаспадарства прьйдзі, Будзь Твая воля, як на небе, гатак і на зямлі.
Нашага пражьтнага хлеба сёньня нам дай. І даруй нам нашыя віны, гзтак,
як і мы дароўваем тым, што вінныя нам. І ў спакушэньне нас не ўвядзі,
але ад ліхога нас збаў.
Бо Тваё Гаспадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
цяпер і ўпрыйсьць, ды на ўвесь час. Амінь.
Прыйдзеце, паклон дамо нашаму Ўладару Богу. Прыйдзеце, паклон дамо ды
ўпрашацьмем Хрыста нашага
Ўладара Бога. Прьйдзеце, паклон дамо ды ўпрашацьмем самога Хрыста,
Ўладара й нашага Бога.
ВЫЯЎ ВЕРЫ
Я веру ў аднаго Бога Айца над усім Уладара, што неба й
землю стварыў, ды ўсе бачнае й нябачнае.
І ў аднаго Госпада Ісуса Хрыста, Божага Сына, адзінага, што ад Айца
нарадзіўся за ўсе вякі перш, Сьвятло ад Сьвятла, Бога папраўдзе ад Бога
папраўдзе, што нарадзіўся, ня створаны быў, адзін і той сам есьць з
Айцом, ды што зь Яго ўсе пайшло.
Што дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зь неба зыйшоў, і ўзяў
цела ад Сьвятога Духа й Дзеўны Марыі, ды стаў чалавекам.
Што за нас на крыж быў прыбіты пры Понцкім Пілаце, і цярпеў мукі, ды
пахованы быў.
І ўстаў жывы на трэці дзень паводле Пісьма.
І на неба ўзыйшоў, ды сядзіць праваруч ля Айца.
Ды ўзноў прыйдзе йз славай судзіць жывых і памерлых, Ягонаму-ж
Гаспадарству ня будзе канца.
І ў Сьвятога Духа, Госпада, што стварае жыцьце, а йдзе ад Айца, ды Яму з
Айцом і Сынам пакланеньне й слаўленьне ўраўні, Ён-жа маўляў праз
прарокаў.
У адну Сьвятую, Саборную й Апостальскую Царкву.
Вызнаю адно хрышчэньне дзеля адпушчэньня грахоў.
Чакаю ўстаньня памерлых ды жыцьця ў веку, што прыйдзе. Амінь.
МАЛIТВЫ ДА БОЖАЕ МАЦІ
Божая Маці, Дзеўна, радуйся, ласкай шчадроная Марыя, Госпад з Табою.
Хвалаваная Ты паміж жанок і хвалаваны Твайго ўлоньня Плод, бо Ты
нарадзіла Збаўца нашых душаў.
Папраўдзе нам годна чзсьціць Цябе, ўсьцяж хвалаваную ды найчысьцейшую
Дзеўну, што Маці нашага Бога, за хэрубімаў у чэсьці вышзй і без раўні за
сэрахвімаў слаўней, што нязблажна нарадзіла Бога Слова, Цябе, што Божая
Маці, мы ўсьцяж узвышаем.
МАЛІТВА ДА АНГЯЛА АХОЎНІКА
Сьвяты Ангялу, што заступаешся за маю нягодную душу й мае распуснае
жыцьце, не пакінь мяне грэшнага, ані адступіся ад мяне за маю
нястрымнасьць. Не дапусьці, каб празь няўрымсьлівасьць майго сьмяротнага
цела мноюавалодаў хітры дэман. Умацуй маю бедную й слабую руку й накіруй
мяне на збаўленны шлях. О, Сьвяты Божы Ангялу, ахоўніча й апякуне мае
нягоднае душы й цела, даруй мне ўсё, чым-колечы я Цябе абразіў праз усе
дні майго жыцьця й як яшчэ зграшыў за гзтую апошнюю ноч. Заслані мяне ў
гэты двень й ахавай ад усялякае варожае спакусы, каб я ніякім грэхам не
ўгнявіў Бога. Ды ўпрашай за мяне Госпада, каб Ён умацаваў мяне ў пашане
да Яго, ды зрабіў мяне, Ягонага слугу, годным Ягонае дабрыні.
МАЛІТВА ДА СВАЙГО СЬВЯТОГА ЙМЕНЬНІКА
Упрашай Бога за мяне Сьвяты Божы Дагодніча (ймя), бо я ад сзрца
зьвяртаюся да Цябе, борздага паможніка й упрашальніка за маю душу.
МАЛІТВА ЗА БАЦЬКОЎ І СВАЯКОЎ
Збаў, Госпаду, і зьмілуй маіх бацькоў (імены), братоў і сёстраў ды
ўсіх маіх сваякоў, а таксама дабрадзеяў і прыяцеляў майго роду ды
ўшчадры ўсіх іх насьветнім і засьветнім дабром.
МАЛІТВА ЗА ПАМЕРЛЬІХ
Між сьвятымі дай спачын, Хрысьце, душам Тваіх слуг (імены) там, дзе
болю няма, ні журбы, ані ўздыханьня, адно бясконцае жыцьце й
наддамавінны плач абяртаецца
ўва сьпеў: Алілуя, Алиуя, Алілуя.
ПЕРАД ПАЧАТКАМ КОЖНАЕ СПРАВЫ
Госпаду, паспрыяй. або: Госпаду Ісусу Хрысьце, Адзіны народжаны Сыну
Твайго беспачатнага Айца, Ты мовіў найчыстымі Тваймі вуснамі, што: “безь
мяне ня можаце нічога тварыць”. Госпаду мой, Госпаду, я зь вераю ў маёй
душы й сэрцы прыймаючы Твае словы, зьвяртаюся да Твае дабрыні: памажы
мне, грэшнаму, гэтую, што пачынаю, справу, з Табою завяршыць, у Ймя Айца,
і Сына, ды Сьвятога Духа. Амінь.
ПАСЬЛЯ ЗАВЯРШЭНЬНЯ ЎСЯЛЯКАЕ СПРАВЫ
Слава Табе, Госпаду. або:
Ты, мой Хрысьце, выпаўненьне ўсіх дабрыняў, напоўні маю душу радасьцяй і
весялосьцяй, ды збаў мяне, бо Ты адзіны дужа міласьцівы.
ПЕРАД ПАСІЛКАМ
Войча наш.., або:
Вочы ўсіх да Цябе, Госпаду, зьвяртаюцца з надзеяй і Ты ўпору даеш ім ежу,
адчыняеш Тваю шчодрую руку ды ўволю сыціш усё жывое. або:
Дай, Хрысьце Божа, каб на карысьць пайшла ежа й пітво Тваіх слугаў, бо
Ты сьвяты, цяпер, і ўпрыйсьць ды на ўвесь час. Амінь.
ПАСЬЛЯ ПАСІЛКУ
Дзякуем Табе, Хрысьце наш Божа, што Ты насыціў нас Тваім
зямляным дабром, не пазбаў-жа нас Твайго Гаспадар-ства на небе, але як
калісь, даючы мір, Ты прыйшоў да Тваіх вучняў, гэтак прыйдзі й да нас,
ды збаў нас.
ПЕРАД СНОМ
У Твае рукі, Госпаду Ісусе Хрысьце, мой Божа, аддаю мой дух: Ты мяне
ўшчадры, Ты мяне зьмілуй і дай мне вечнае жыцьцё. Амінь.