|
|
| Апошнія навіны і аб'явы | | | | СЬВЯТКАВАНЬНЕ СЁМУХІ | | Ліна Сагановіч, 19.06.08, 18:02 | У Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, у нядзелю, 15 чэрвеня, адбылася сьвяточная Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло, а прыслужвалі яму Андрэй ды Мікола. Па сьвяточнаму і ўрачыста выглядала царква, яна была ўпрыгожана бярозкамі, ліпамі і клёнам. На набажэнстве прысутнічалі госьці зь Эстоніі - Марыяна Каат прадзюсэр фільму "Плошча" рэжысёра Юры Хвашчавацкага іяе два сыны. |  | | | | Сьвятая Тройца | | Ліна Сагановіч, 12.06.08, 23:05 | У гэтым годзе гэтае вялікае сьвята прыпадае на 15 чэрвеня. Гэтае вялікае сьвята было ўстаноўлена ў памяць сасланьня на апосталаў у дзень яўрэйскай Пяцідзесятніцы абяцанага Сьвятога Духа. Сьвята належыць да рухомых, залежных ад Вялікадня, і адзначаецца ў 50-ты дзень па васкрэшаньні Ісуса Хрыста і ў 10-ты дзень па ўзнясеньні Ісуса Хрыста на неба. Гэтае сьвята называюць "Пяцідзесятніцай", таму, што Сьвяты Дух зыйшоў на апосталаў у 50-ты дзень, а яшчэ сьвята называюць "Сёмухай" таму, што адзначаецца сем тыдняў пасьля Вялікадня, дакладна на 50-ты дзень. Царква вучыць, што зыход Сьвятога Духа ёсьць поўнае ачышчэньне ад грахоў. |  | | | | УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ | | Ліна Сагановіч, 05.06.08, 19:50 | Гэтае сьвята ў гонар Ісуса Хрыста, належыць яно да рухомых сьвятаў, залежных ад Вялікадня і сьвяткуецца яно ў 40-вы дзень пасьля Пасхі. Сьвята было ўстаноўлена ў апостальскія часы для ўшанаваньня слаўнага адыходу Хрыста на неба. Гэтая падзея апісана ў Евангельлі паводле (Марка 16:16-20), (Лукі 24:50-53), (Дзеі 1:4-12). Ісус Хрыстос шмат разоў прадказваў Сваё ўзьнясеньне на неба. Прабываньне на зямлі пасьля Ўваскрэсеньня Ён скарыстаў на канчатковае павучэньне апосталаў, "зьяўляючыся перад імі праз 40 дзён і гаворачы пра Царства Божае" - (Дзеі 1:3). Калі наступіў час разьвітаньня, Хрыстос "... вывеў іх ажно да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, благаславіў іх. І ... расстаўся зь імі" – (Лукі 24:50-51). Евангеліст (Марк 16:19) паведаміў: "А калі Госпад Ісус быў узяты ўверх на неба ... сеў праваруч Бога". У Дзеях апостальскіх мы чытаем пра абяцаньне сасланьня на іх Сьвятога Духа, які ўмацуе іх і дасьць сілу для выкананьня будучых заданьняў: "Вазьміце Духа Сьвятога, калі зыйдзе на вас, і будзьце Мне сьведкамі ... ажно па канцы зямлі. І калі сказаў гэтае, а яны глядзелі, быў падняты ўверх і воблака закрыла Яго ад вачэй іхных" (Дзеі 1:8-9). |  | | | | Аб'ява | | 25.05.08, 14:51 | 15 чэрвеня 2008 года Парахвіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага запрашае ўсіх наведаць нашую сьвятыню ды разам адзначыць Дзень Сьвятое Тройцы - Сёмуху.
Сьвяточная Літургія пачнецца а 10-й гадзіне раніцы. Пасьля набажэнства сястрынства ладзіць сьвяточны абед, кошт якога 15 далярау (дзецям да 12 год - бясплатна). Таксама падчас абеду будзе ўшанована і грамадзкае сьвята - Дзень Бацькі. Прысутныя таксама змогуць прыняць удзел ў лятарэі, усе сродкі ад якой пойдуць на рамонт нашага будынку. |  | | | | Ягоная Міласьць Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі СЬВЯТАСЛАЎ, Адміністратар БАПЦ | | 22.05.08, 20:21 |
У міру — Вячаслаў Вячаслававіч Логін, нарадзіўся 26 лістапада 1964 года ў г. Чарнігаў (Украіна) у сям'і інжанераў Вячаслава і Людмілы (Сіз).
(Род паходзіць з Наваградчыны, дзед Андрэй Логін і ягоны брат Язэп (растраляны ў 1930-я г.г.) былі беларускімі фалькларыстамі (гл. - Энцыклапедыя Літаратуры і Мастацтва Беларусі, т.3, б.291). Дзед па лініі маці - Даніла Сіз у 1930-я г.г. скончыў Гомельскі Чыгуначны Тэхнікум.)
У 1986 г. Скончыў Кіеўскі Палітэхнічны Інстытут, працаваў інжанерам.
У 1994-1999 г.г. навучаўся ў Кіеўскай Духоўнай Сэмінарыі, пасьля сканчэньня яе, у 1999-2000 г.г. навучаўся на Тэалягічным факультэце Манітобскага Універсытэту (Праваслаўны Калегіум Сьв. Ап. Андрэя ў Вініпэгу, Канада).
27 жнівеня 2000 г. рукапакладзены ў сан дыякана, а 17 снежня 2000 г. - у сьвятара ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Таронта (правінцыя Антарыё, Канада) і прызначаны на гэтую ж Парафію.
У 2002-2007 г.г. служыў настаяцелем Парафіі Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці БАПЦ у г. Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША).
У 2005-2006 г.г. быў в/а настаяцеля Катэдры Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у г. Нью Ёрк (ЗША).
З 2007 г. - настаяцель Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. У кастрычніку 2006 г. Царкоўнаю Радаю БАПЦ аднагалосна абраны кандыдатам у япіскапы.
У лютым 2008 г. прымае манашы пострыг з імям Сьвятаслаў у манастыры Сьв. Чатырох Евангелістаў (УАПЦ у ЗША) у г. Гьюстан (штат Тэхас, ЗША) 24 лютага 2008 г. у Катэдры Сьв. Ап. Андрэя Першазванага ў г. Дэтройт (штат Мічыган, ЗША) архіяпіскапам Аляксандрам (УАПЦ у ЗША) узьведзены ў сан ігумена і архімандрыта.
11 травеня 2008 г. ярархамі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы у ЗША (радавод хіратоній якое ідзе ад УАПЦ у часе 2-е сусьветнае вайны) - арх. Аляксандрам і яп. Макаріосом, з удзелам яп. Паісія (УПЦ Кіеўскі Патрыярхат) хіратанізаваны на япіскапа Наваградзкага і Паўночна-Амерыканскага БАПЦ за Боскаю Літургіей на парафіяльнае сьвята у Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью Ёрку (ЗША), і Царкоўнаю Радаю БАПЦ абраны Адміністратарам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. |  | | | | ПЕРШАЯ АРХІЯРЭЙСКАЯ СЛУЖБА ЯПІСКАПА СЬВЯТАСЛАВА | | Ліна Сагановіч, 21.05.08, 16:32 | Дзякуючы Богу, мы маем зараз свайго кіраўніка прыходамі, сьвятарствам і вернікамі япіскапа Новаградзкага і Паўночнай Амэрыкі БАПЦ Сьвятаслава (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін).
18 траўня, у нядзелю, у Парафіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці, у Гайленд Парку, Ню Джэрсі, адбылася Сьвятая Літургія ў гонар Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці, чыё імя носіць парахвія.
|  | | | | Паведамленне Кансысторыі БАПЦ | | 18.05.08, 19:25 |  |  | | | | АДРАДЖЭНЬНЕ ІЕРАРХІІ БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ | | Ліна Сагановіч, 18.05.08, 17:58 | Нарэшце надыйшоў доўгачаканы дзень, да якога рыхтавалася ўся Беларуская Аўтакэфальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) у эміграцыі - адбылася хіратонія (высьвячэньне) архімандрыда Сьвятаслава ў епіскапы (сьвецкае імя – Вячаслаў Логін).
Пасьля адыходу ў іньшы сьвет нашага Першагэрарха БАПЦ Мітрапаліта Ізяслава, наша БАПЦ у эміграцыі асірацела. Ад дня сьмерці Мітрапаліта Ізяслава (26 лістапада 2007 году) быў апякуном нашае БАПЦ архіяпіскап Уманьскі і Дэтройтаўскі Аляксандр, за што яму вялікі дзякуй.
10 траўня 2008 году, у суботу, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, адбылася вячэрняя архіярэйская Богаслужба, на якой...
|  | | | | | 14.05.08, 22:15 | |  | | | | ХІРАТОНІЯ АРХІМАНДРЫДА СЬВЯТАСЛАВА Ў ЯПІСКАПА БАПЦ | | 11.05.08, 21:14 | 11 траўня 2008-га году ў Катэдральным Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Ню-Ёрк, быў хіратанізаваны ў япіскапскую годнасьць а. архімандрыт Сьвятаслаў (Вячаслаў Логін). Абрад хіратоніі быў выкананы Архіепіскапам Уманскім і Дэтройскім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Паісіям ды Япіскапам Х’юстанскім і Тэксаскім Макарыюсам у асысьце сьвятарства і пры ўделе вялікай колькасьці вернікаў зь Ню-Ёрку, Ню-Джэрсі і Канады.
Іс полла эті Дэспота, Дарагі Уладыка, Япіскап Наваградскі і Паўночна-Амэрыканскі БАПЦ, Сьвятаслаў!
|  | | |
|
|