Апошнія навіны і аб'явы
 
14.05.08, 22:15

 
 
ХІРАТОНІЯ АРХІМАНДРЫДА СЬВЯТАСЛАВА Ў ЯПІСКАПА БАПЦ
11.05.08, 21:14
11 траўня 2008-га году ў Катэдральным Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Ню-Ёрк, быў хіратанізаваны ў япіскапскую годнасьць а. архімандрыт Сьвятаслаў (Вячаслаў Логін). Абрад хіратоніі быў выкананы Архіепіскапам Уманскім і Дэтройскім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Паісіям ды Япіскапам Х’юстанскім і Тэксаскім Макарыюсам у асысьце сьвятарства і пры ўделе вялікай колькасьці вернікаў зь Ню-Ёрку, Ню-Джэрсі і Канады.

Іс полла эті Дэспота, Дарагі Уладыка, Япіскап Наваградскі і Паўночна-Амэрыканскі БАПЦ, Сьвятаслаў!






















 
 
БЕЛАРУСКІ ЗАЛАТАСЛОЎ
Ліна Сагановіч, 10.05.08, 09:37
Сьвята Сьвятога Кірылы Тураўскага царква шануе 11 траўня (н. С.). Апрача Полацкага і Смаленскага княстваў існавала і Тураўскае княства, што знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы Беларусі. Назва княства пайшла ад імя першага князя, якога звалі Тур. У тыя часы ў беларускіх лясах вадзіліся туры – вялізныя дзікія быкі з чорнай поўсьцю і доўгімі загнутымі наперад рагамі, Тур лічыўся магутным зьверам, царом пушчаў. На беразе ракі Прыпяць, што цячэ на поўдні Беларусі, дрыгавічы пабудавалі сабе сталіцу...
 
 
САБОР АДНАЎЛЧЯЕЦЦА
Ліна Сагановіч, 10.05.08, 09:36
3 траўня, у суботу, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне. Працягваліся рамонтныя працы. Спадары Р. Гарошка, А. Колбун, М. Сагановіч, Р, Арашковіч працавалі ў царкоўнай залі, яны аздаблялі драўляныя панэлі. Уладзімір Арашковіч у падвале рамантаваў царкоўныя лаўкі. Спадарыні Ліна Сагановіч ды Тамара Арашковіч працавалі на кухні ды кармілі абедам працаўнікоў.




 
 
АБ’ЯВА
02.05.08, 20:21
11 траўня, у нядзелю, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, будзе адзначацца сьвята Сьвятога Кірылы Тураўскага, імя якога носіць наш Сабор, а таксама Дзень Маці.
 
 
Сьвяткаваньне Вялікадня
Ліна Сагановіч, 02.05.08, 20:17
Настаў доўгачаканы дзень суботы, 26 красавіка. У Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, нашыя парахвіяне рыхтаваліся да галоўнага сьвята сьвят – Вялікадня (Пасхі).

 

 
ВЯЛІКДЗЕНЬ
Натальля Арсеньева, 27.04.08, 21:51

I была там вясна, як наша,
хай ня лозы цьвілі, а міндаль —
распаляла на нівах і пашах
сонца краскаў ірдзяны вугаль...
 
 
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Ліна Сагановіч, 27.04.08, 21:41
Сёлета Вялікдзень (Пасха) прыпадае на 27 красавіка. Яшчэ ў Старым Запавеце, за многа стагодзьдзяў да нараджэньня Ісуса Хрыста было прадказана аб прыходзе Ісуса Хрыста на зямлю, аб Яго зямным жыцьці, аб Яго пакутах і ўкрыжаваньні, і ўваскрэшаньні Яго.
 
 
Расклад набажэнстваў напярэдадні ВЯЛІКАДНЯ
26.04.08, 09:28
20 красавіка – Вербная нядзеля – пачатак набажэнства а 10 гадзіне.

24 красавіка – Вялікі Чацьвер - набажэнства ня будзе.

25 красавіка - Вялікая Пятніца - пачатак набажэнства а 7 гадзіне вечара.

26 красавіка - Усяночная - пачатак набажэнства аб 11 гадзіне вечара.

Асьвячэньне Пасхі будзе ноччу, па заканьчэньні Ранішняй Літургіі.

27 красавіка – Вялікдзень (Пасха) – раніцай набажэнства ня будзе.
 
 
КРОК ЗА КРОКАМ
Ліна Сагановіч, 24.04.08, 12:40
Яшчэ шмат працы па аднаўленьні нашага Сабору, але крок за крокам праца ідзе. Відавочны тыя зьмены, якія мы бачым у самой царкоўнай залі. Зроблена новая падлога, зьменены карпэт, на адной сьцяне царквы зьменена драўляная панэль, думаем, за астатні тыдзень прывядзем у належны стан і другую сьцяну і сьвята будзем сустракаць у адноўленай царкоўнай залі.




 
 


БЕЛ     ENG