| Апошнія навіны і аб'явы |
| |
| ПАНІХІДА Ў ТАРОНТА. |
| Парафіяльная рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўска, 24.06.09, 23:12 |
21 чэрвеня 2009 году ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (Канада) пасьля сьвятой Літургіі адбылася паніхіда па сьвятой памяці ўладыкі Мікалая Мацукевіча (+2002) і архіяпіскапа Васіля Тамашчыка (+1970), якую адслужыў япіскап БАПЦ Сьвятаслаў. |
 |
| |
| Чырвеньскія сьвяты |
| 31.05.09, 16:44 |
7-га чырвеня 2009 году праваслаўная царква сьвяткуе дзень Сьвятой Тройцы (Сёмуха, Зялёнае Сьвята). Запрашаем Вас прыняць удзел у сьвяточным набажэнстве, якое пачнецца а 10-ай гадзіне раніцы ў Катэдральным Саборы ў Брукліне. Гэтае сьвята - сашэсьце Сьвятога Духа на Апосталаў сымбалізуе сабой пачатак росквіту ўсяго добрага й прыгожага, што даў нам Бог праз сваіх сьвятых пасланцоў і вучняў.
Таксама віншуем Вас з днём славутай беларускай сьвятой - Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкае, беларускай асьветніцы і апякункі жаночага манаства, якое прыпадае на гэты тыдзень, пятніцу 5-га чырвеня. Хай яе сьвяты вобраз і жыцьцятворчы крыж, які з'яўляецца сымбалем нашай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, асьвячае й дабраслаўляе Вас і вашыя сем'і ды вядзе Вас па дарозе добрай волі й любві да ўсяго што разумнае праведнае й сьвятое. |
 |
| |
| Ушанавалі дзень Сьвятога Кірылы Тураўскага. |
| Ліна Сагановіч, 17.05.09, 10:25 |
10 траўня 2009г. У Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, ў Брукліне,
Была адпраўлена Архіярэйская Багаслужба у гонар Сьвятога Кірылы Тураўскага.
|
 |
| |
| Падзяка |
| 09.05.09, 02:50 |
Паважаныя ахвярадаўцы, Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага,
шчыра дзякуем Вам за Вашую ахвяру на Вялікдзень. Молімся за ўсіх Вас і
Вашы сем'і.
|
 |
| |
| Дзень маці |
| Ліна Сагановіч , 04.05.09, 13:27 |
10 траўня 2009году мы будзем сьвяткаваць Дзень Маці. Гэта сьвецкae сьвята, але яно сьвяткуецца ў гонар маці, якія з вераю малілісь за сваіх дзяцей, каб яны радавалі блізкіх і былі карысны грамадзтву. |
 |
| |
| АБ’ЯВА |
| 28.04.09, 22:47 |
Паважанае спадарства,
Запрашаем вас на сьвяткаваньне дня Сьвятога Кірылы Тураўскага у
нядзелю 10-га травеня 2009 года у Катэдральным Саборы Беларускай
Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы у Брукліне, носячым імя гэтага
славутага беларускага Сьвятога. Парахвіяльнае сьвята пачнецца а 10-й
гадзіне раніцы з Архіярэйскай Багаслужбы. |
 |
| |
| НЯДЗЕЛЯ АПОСТАЛА ТАМАША (ФАМЫ) |
| Ліна Сагановіч, 28.04.09, 21:53 |
26 красавіка, у нядзелю, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы
Тураўскага, архімадрыдам Андрыянам было адпраўлена набажэнства.
|
 |
| |
| Кірыла Тураўскі |
| Ліна Сагановіч, 28.04.09, 21:50 |
Сьвята Сьвятога Кірылы Тураўскага царква шануе 11 траўня (н. с.)
Сьв. Кірыл быў япіскапам у Тураве, у той час вялікім ды багатым горадзе,што знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы Беларусі. |
 |
| |
| ЧАРНОБЫЛЬ |
| Ліна Сагановіч , 22.04.09, 06:54 |
ЧАРНОБЫЛЬ і праз 23 гады напамінае пра той жудасны выбух. Пакутуюць дзеці, пакутуюць зь імі іхныя бацькі, пакутуюць дарослыя людзі, пакутуе жывёльны і расьлінны сьвет. |
 |
| |
| СЬВЯТКАВАНЬНЕ ВЯЛІКАДНЯ (фота) |
| Ліна Сагановіч , 22.04.09, 06:53 |
У суботу, 18 красавіка, у нашым Саборы была адпраўлена ўсяночная служба. Пасьля Крыжовага Ходу, зь вялікай радасьцяй і натхненьнем |
 |
| |