Што такое БАПЦ

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) – самакіравальная галіна ўсходняга праваслаўнага хрысьціянства.

Першае слова ў яе назве ўказвае на тое, што яна нарадзілася ў Беларусі й ёсьць родная для гэтай краіны.

Беларускі характар БАПЦ прадстаўлены ў яе льтургічнай мове, якая ў асноўным Беларуская, і ў некаторых мяйсцовых традыцыях, разам з пакланеньнем мясцовым сьвятым і сьвятым мейсцам.

Самы бачны знак яе мяйсцовых традыцыяў – шасьціканцовы крыж Сьвятой Еўфрасіньні , які прыняты за сымбаль БАПЦ.

Пачаткі БАПЦ ідуць з канца Х-га стагодзьдзя калі насельнікі беларускіх княстваў, часова захопленыя вараскім (нарманскім) Кіеўскім князем, былі ахрышчаная місыянэрамі зь Візантыі.

Першая епархія на Беларускіх землях была заснаваная ў Полацку ў 992 г.

Кіеўская заваёва цягнулася ня доўга і фактычнае Хрысьціянізацыя Беларускага насельніцтва праводзілася выжыўшымі спадкаемцамі мясцвых княскіх дынастый ды іхнымі наступнікамі.

Менавіта ў гэты перыяд некаторыя манахі сталі выдатнымі ў мясцовым царкоўным жыцьці і пакінулі багатую духоўную спадчыну такую як Сьв. Еўфрасіньня Толацкая ў адукацыі ці Сьв. Кірыла Тураўыкі ў гамілэтыцы й літаратуры.

Пазьней, калі Беларускія княствы былі абьяднаныя ў Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), была ўсталявана асобная Літоўская мітраполія.

На жаль, у канцы XIV стагодзьдзя праз шлюб ВКЛ уступіла ў саюз з Польшчай пры якім Рыма-Караліцтва стала дзяржаўнай рэлігіяй, і, адпаведна, Праваслаўную Царкву перасьледвалі ды абмяжоўвалі.

Нягледзячы на цяжкое становішча Праваслаўнае Царквы ў дзяржаве “абодвух народаў” менавіта яна ўзгадавала ды натхніла цэлую плеяду сленных асобаў, чыя дзейнасьць зрабіла 16 стагодзьдзе залатым часам старажытна-беларускае культуры.

Найбольш жа слынныя сярод іх – перакладчык ды першадрукар доктар Францішак Скарына (1490 - 1540) ды канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 - 1633) дзякуючы стараньням якога быў укладзены ды надрукаваны па беларуску найбольш поўны ды прагрэсыўны ў тагачаснае Эўропе зборнік законаў – Статут ВКЛ, што ўжываўся на беларускіх землях аж да сярэдзіны XIX стагодзьдзя.

Вялікі ўнёсак у захаваньне роднае Праваслаўнае Царквы й узбагачэнь Беларускае культуры таксама зрабілі Праваслаўныя Брацтвы, якія ўтвараліся ў тыя часы, каб бараніць рэлігійную свабоду й нацыянальную адметнасьць.

Але абяднаныя сілы Каталіцкае Царквы ды польскай кароны перамаглі і ў 1596 годзе на Берасьцейскім саборы дзе быў падпісаны акт вуніі паміж праваслаўнай ды каталіцкай цэрквымі ў Польска-Літоўскім гаспадарстве.

Аднак, гэтая падзея выклікала шарокі супраціў у грамадстве, які часамі набываў характар паўстаньняў ды ўзброеных канфліктаў.

Рэлігійны прыгнёт ды змаганьне супраць яго не спрыялі разьвіцьцю дзяржавы ды ў значнай ступені спрычыніліся да заняпаду Польска-Літоўскага гаспадарства, што было скарыстанае агрэсіўнымі суседзямі – Расеяй ды Прусіяй, якія пачалі ўмяшаньне ў нутраныя справы дзяржавы.

(Працяг будзе)

БЕЛ     ENG