Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Парахвіяльныя Навіны ° Кантакт ліст ° Спасылкі ° Пошук
Біблія пра кіраваньне домам Друк
Аўтар Administrator   
16.01.2010 г.
ПСАЛЬМА 126:1
Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.

Кніга Выслоўяў Саламонавых
14:1. Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.

Кніга Выслоўяў Саламонавых
31:27. Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.

Першае Пасланьне Да Карынфянаў Сьвятога Апостала Паўла 14:33
14-33. таму што Бог ня ёсьць Бог незлагадзі, а спакою.
 
Біблія да мужоў Друк
Аўтар Administrator   
16.01.2010 г.
Быцьцё 2:24
24. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 10:6-8
6. а ў пачатку стварэньня, Бог мужчыну і жанчыну стварыў іх.
7. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці
8. і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адною плоцьцю, так што яны ўжо ня двое, а адна плоць.

Першае Пасланьне Да Карынфянаў Сьвятога Апостала Паўла 7:2-4
2. Але, каб унікнуць распусты, няхай кожны мае сваю жонку, і кожная жонка няхай мае свайго мужа.
3. Няхай муж аддае сваёй жонцы належную прыхільнасьць, гэтак сама і жонка мужу. 4. Жонка ня мае ўлады над сваім целам, а муж; гэтак сама і муж ня мае ўлады над сваім целам, а жонка.
Падрабязней...
 
Нараджэньне Хрыстовае Друк
Аўтар Administrator   
16.01.2010 г.

6 студзеня 2010 г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Брукліне адбылося сьвяткаваньне сьвята Нараджэньня Хрыстовага - Калядаў. Увечары служылася Вялікае Павячорра з Ранішняй, пасьля якога ў Парафіяльнай Зале рабілася Куцьця са скаромнымі беларускімі нацыянальнымі стравамі, якія былі прырыхтаваныя Сястрынствам.

У нядзелю 10 студзеня 2010 г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Брукліне адбылася Сьвятая Літургія нядзелі пасьля Хрыстовага нараджэньня, якую адслужылі правялебны япіскап Сьвятвслаў і дастойны айцец Міхаіл.

А пасьля Уладыка Сьвятаслаў даў дабраславеньне на пачастункі і на ўрачыстасьць, прысьвечаную дзіцячай Каляднай Ялінцы, якая ладзілася ў грамадзкай зале пры Саборы, дзякуючы арганізацыі спадарства Галіны і Андруся Падлескіх.

Гэта было самае вялікае сьявята таксама і для дарослых ― бачыць радасьць сваіх дзяцей.

Вельмі вабіла актыўнасьць саміх дзетак, іх усхваляванасьць у той час, калі да іх завітаў Калядны Дзед з падарункамі. Яны самі, непрымусова, імкнуліся выявіць свае таленты. Адчуваўся ўздым сьвяточнага настрою ня толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.

Самымі артыстычнымі былі Паўлінка, Насьця, Марынка, якія дэкламавалі вершы і сьпявалі песьні. Няхай набірае вялікую сілу наш дзіцячы "крынічны струменьчык" і ператвараецца ў шырокую паўнаводную раку.

Царкоўная Рада і Сястрынства.







 
Дарагія суродзічы! Друк
Аўтар Administrator   
05.01.2010 г.
Парафіяльная Рада і сьвятар
Беларускага Праваслаўнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку
віншуюць Паважанае Спадарства
са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага ― КАЛЯДАМІ!
і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця
ў Новым 2010-м Годзе!
і запрашаем у храм Божы на Багаслужбы:


Студзень ― 2010

ST. CYRIL'S OF TURAU CATHEDRAL
401 ATLANTIC AVE
BROOKLYN NY 11217-1702

USA

6 ― серада ― Сьвяты Вечар
- Вячорня  ― 7 PM
- КУЦЬЦЯ ― 8 PM

10 ― нядзеля ― Сьвятых Богаайцоў
- Літургія (Архіярэйская служба) ― 10 AM
КАЛЯДНАЯ ЯЛІНКА для ДЗЯЦЕЙ ― 12 PM

17 ― нядзеля ― Нядзеля перад Вадохрышчам
- Літургія ― 10 AM

19 ― аўторак ― ВАДОХРЫШЧА
- Літургія і Вял. асьвячэньне вады ― 7 PM


Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў
будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня ― па запросінам.

 
Біблія пра абавязкі бацькоў Друк
Аўтар Administrator   
28.12.2009 г.
Я абвясьціў яму, што Я пакараю дом яго навекі за тую віну, што ён ведаў, як сыны ягоныя ліхадзейнічаюць, і ня цугляў іх… (Першая кніга Царстваў 3:13)

Аданія, сын Агіты, заганарыўшыся, казаў: я буду царом. І завёў сабе калясьніцы і коньнікаў і пяцьдзясят чалавек скараходаў. А бацька ніколі не назаляўся яму пытаньнем: навошта ты гэта робіш? А ён быў вельмі прыгожы і нарадзіўся ў яго пасьля Авэсалома. (Трэйцяя кніга Царстваў 1:5-6)

Але ці ж не зрабіў таго самага адзін, і ў ім жыў выдатны дух? Што ж зрабіў гэты адзін? Ён хацеў атрымаць ад Бога нашчадкаў. Дык вось, захоўвайце дух ваш, і ніхто хай ня робіць вераломна супроць жонкі і маладосьці сваёй. (Кніга Малахіі 2:15)
Падрабязней...
 
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ Друк
Аўтар Administrator   
25.12.2009 г.
Дастойнаму сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

"Новая радасьць стала, што йшчэ не бывала,
Над Бэтлеяй зорка ясна на ўвесь сьвет зазьзяла..."
(Беларуская калядка)

Хрыстос родзіцца! Яго слаўце!

У часе сьвяткаваньня гэтае найбольшае падзеі ў жыцьці чалавецтва каляднікі абвяшчаюць пра Вялікае сьвята суцяшэньня, любові, надзеі на лепшую будучыню.

Штогод Праваслаўная Царква сьвяткуе Каляды – цуда прыходу Сына Божага, аднаго з трох асобаў Прасьвятое Тройцы, на Зямлю дзеля звальненьня людзей ад граху і сьмерці, дзеля вечнага нашага жыцьця.

Гэты прыход доўгачаканага Месіі паяднаў людзей з Богам, даў ім сьвятло на шляху да праўды, магчымасьць усім мець збаўленьне, дасягнуць духоўнае дасканаласьці і пазнаць ісьціну. "Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет выратаваны быў празь Яго" (Ян. 3:17).

Мы, хрысьціяне, носячы імя Хрыста, павінны выконваць Запаветы Божыя з любоўю да блізкіх, паказываючы гэта штодзённымі справамі.

Сардэчна віншую ўсіх беларусаў на Радзіме й на Чужыне: у Амерыцы, Канадзе, Эўропе, Аўстраліі й іншых краях сьвету, якія любяць сваю Бацькаўшчыну, захоўваюць сваю веру і клапацяцца за Беларускую дзяржаву.

Памолімся ўсе разам, каб радасьць калядная напоўніла нашыя сэрцы!

Няхай Бэтлеемская Зорка асьвятляе шлях да дабра і справядлівасьці, любові і веры!

Няхай у Навым 2010-м годзе з намі будзе Ласка Госпада Нашага Ісуса Хрыста, любоў Бога Айца й супольнасьць Сьвятога Духа! Амін.

З малітваю,
+ Сьвятаслаў

Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі

Каляды 2009/2010 г.
 
Біблія пра сяброўства Друк
Аўтар Administrator   
10.12.2009 г.
Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 18:24)

Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым, каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 22:24-25)

Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 25:17)

Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 27:5-6)
Падрабязней...
 
КРЭАЦЫЯНІЗМ. Друк
Аўтар Administrator   
26.11.2009 г.
    Крэацыянізм ― гэта навука аб стварэньні сьвету. Гэта тэорыя, якая сьцьвярджае, што чалавек, зямля і ўвесь наш сусьвет былі ад пачатку створаныя, а не проста выпадкова выбухнулі з нічога ў выпадковае існаваньне.
    У нейкі момант перад кожным сур'ёзным чалавекам паўстаюць пытаньні. Чаму існуе сусьвет? Чаму існуюць людзі? Які сэнс і мэту мае чалавечае жыцьцё? Ці ўсё гэта проста нейкая выпадковасьць? Шчасьце, нянавісць, песьня, матэматыка, вясна, жывапіс, кніга, дабро, прырода, спачуваньне, месяц, галактыкі, маці, мова, каханьне… Усё зрабілася з нічога? Утварылася неяк само па сабе? Выпадкова? А калі сусьвет і чалавецтва былі створаныя Богам, то якія ў нас з ім адносіны і абавязкі перад ім?
Падрабязней...
 
АБВЕСТКА Друк
Аўтар Administrator   
19.11.2009 г.
    ПАРАХВІЯЛЬНАЯ РАДА І СЯБРОЎКІ КАТЭДРАЛЬНАГА САБОРУ СЬВЯТОГА КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА Ў БРУКЛІНЕ заклікаюць усіх вернікаў на Божую службу ў нашай царкве ў нядзелю 22-га лістапада 2009 г. ды шчыра запрашаюць вас на ПЕРАДПІЛІПАЎСКІЯ АЛАДКІ, якія будуць спраўляцца ў той самы дзень у грамадзкай залі. Пачатак пасьля сьвяточнай літургіі а 12-ай гадзіне ўдзень.
    Вас будуць чакаць роднае зямляцтва, смачныя беларускія стравы і цудоўная беларуская музыка.
 
ЦАРКВА КЛІЧА ДА МАЛІТВЫ. Друк
Аўтар Administrator   
15.11.2009 г.
    У сувязі з пашырэньнем у Беларусі й розных краінах сьмярцельна небясьпечнае эпідэміі, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква дабраслаўляе пад час усіх набажэнстваў на Патройнай Екцені асаблівае маленьне за адвярненьне згубнае пошасьці:

    - Госпадзе Божа наш, Лекарю душаў і целаў нашых, што ня хочаш сьмерці грэшнікаў, літасьціва паглянь на слугаў Тваіх і адвярні згубную сьмяротную хваробу, што на нас насуваецца, ня дай загінуць нам праз грахі нашыя, але да пакаяньня накіруй нас, са сьлязьмі молімся Табе, выслухай нас і памілуй.

    Апрача гэтага можна дадаваць і іншыя малітоўныя просьбы за вылячэньне хворых, а таксама адпраўляць асобныя малебны.
 
ВЫСТАВА Ў ТАРОНТА. Друк
Аўтар Administrator   
15.11.2009 г.

    У Парафіяльнай Залі царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Таронта (правінцыя Антарыё, Канада) 1 лістапада 2009 л.Б., пасьля Сьвятое Літургіі і Паніхіды па Дзядам, вернікі павіншавалі з юбілеем парафіянку Ірыну Варабей.
Пісьменьніца Вольга Іпатава прэзэнтавала ейныя кнігі, напісаныя ў Канадзе.
Таксама парафіяне маглі азнаёміцца з выставай вышываных твораў спадарыні Ірыны Варабей, сярод якіх ёсьць унікальныя, як "Мірскі замак" ды іншыя. Ейныя вышыўкі можна ўбачыць на розных канадзкіх выставах, а нядаўна яны былі выстаўлены ў Парафіяльнай Залі Катэдральнага Сабору БАПЦ у Нью Ёрку ў рамках міжэтнічнага фэстывалю Атлантык Антык.


Выступ пісьменьніцы і мастачкі Ірыны Верабей.


Выстава вышываных прац.
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 1 - 11 з 32
Галоўная